Рэктар Андрэй Кароль сустрэўся з выпускнікамі БДУ. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы, якія дасягнулі высокіх вынікаў у навучальнай, навуковай, грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці. У іх ліку пераможцы навуковых міжнародных конкурсаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, прызёры спартыўных і творчых змаганняў.
Кіраўнік вядучай ВНУ звярнуўся з прамовай да студэнтаў, пажадаў ім самарэалізацыі і поспехаў у прафесійнай кар'еры.
Запрашэння на сустрэчу былі ганараваны 15 студэнтаў ВНУ: Лізавета Кушнерава (біялагічны факультэт), Ганна Блізнюк (гістарычны факультэт), Раўшэн Атаеў (механіка-матэматычны факультэт), Аляксандра Цяцеркіна (факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі), Маргарыта Гармаза (факультэт журналістыкі), Дар'я Шырынская (ФМА), Мікіта Нячаеў (ФРКТ), Марыя Чакун (ФСК), Мальвіна Іжакоўская (ФФСН), Аляксей Горлач (фізічны факультэт), Марыя Жмайлік (філалагічны факультэт), Аляксандра Радчанка (хімічны факультэт), Хрысціна Канановіч (юрыдычны факультэт), Алена Чудзінава (Інстытут бізнесу), Дар'я Шаўчук (МДЭІ імя А. Д. Сахарава).




