Студэнты БДУ запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе па праве Erga Omnes. Мерапрыемства пройдзе з 30 чэрвеня па 4 ліпеня ў турыстычным комплексе "Дудзінка" на беразе ракі Бярэзіна. На працягу пяці дзён удзельнікам трэба будзе вырашаць актуальныя праблемы і задачы па наступных тэмах: процідзеянне гандлю людзьмі, барацьба з карупцыяй, правы чалавека, кібербяспека. Фармат заданняў – адлюстраванне рэальных сітуацый, якія прадугледжваюць індывідуальную і камандную працу. Таксама канкурсантаў чакаюць майстар-класы па асновах выжывання ў дзікай прыродзе, сплаў на байдарках, гульні на камандаўтварэнне.
Працу ўдзельнікаў ацэняць міжнародныя эксперты. Яны таксама выступяць з лекцыямі і дадуць індывідуальныя каментары.
Падаць заяўку на ўдзел могуць усе студэнты беларускіх ВНУ старэйшыя за 18 гадоў, якія выступаюць у конкурсе ўпершыню. Для гэтага неабходна зарэгістравацца на
сайце да 11 чэрвеня і прымацаваць эсэ на тэму "Як Савет Еўропы спрыяе абароне правоў чалавека?". Азнаёміцца з патрабаваннямі да афармлення прац можна па
спасылцы.
Пераможцы будуць запрошаны на мерапрыемствы Савета Еўропы ў Страсбург (Францыя).
Арганізатарам конкурсу выступіла Асацыяцыя міжнароднага права і арбітражу пры падтрымцы Інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў Мінску.
Дадатковая інфармацыя па тэл.: (+375) 17 2597076 (Ганна Сізінцава).