Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Жураўкоў Міхаіл Анатольевіч
Загадчык кафедры
Жураўкоў Міхаіл Анатольевіч
Скончыў Белдзяржуніверсітэт, механіка-матэматычны факультэт, аддзяленне «Механіка» (1979-1984), завочную аспірантуру пры Белдзяржуніверсітэце па спецыяльнасці «Механіка дэфармуемага цвёрдага цела » (1984 – 1987).
Праслухаў курсы павышэння кваліфікацыі «Міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва і кааперацыя» у Лахцінскім спецыялізаваным цэнтры Хельсінкскага ўніверсітэта, Фінляндыя (06.1991).
У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці «Механіка дэфармуемага цвёрдага цела». У лістападзе 1993 года абараніў доктарскую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара фізіка-математычных навук па спецыяльнасці «Механіка дэфармуемага цвёрдага цела».
Прафесар па спецыяльнасці «Механіка» з красавіка 2000 г.
З 1984 па 1993 гг. працаваў у навукова-даследчым і праектным інстытуце горна-хімічнай прамысловасці на пасадах м.н.с, с.н.с лабараторый даследаванняў геамеханічных працэсаў горнага ціску, даследавання зрухаў зямной паверхні, а пасля загадчыкам лабораторыі фізічных і матэматычных метадаў даследавання горных працэсаў.
З 1993 па 1996 гг. працаваў у РУП ВА «Беларуськалій» на пасадзе намесніка начальніка службы АСКП па распрацоўцы і ўкараненні.
З 1996 па 1997 гг. працаваў на пасадзе прафесара кафедры тэарэтычнай механікі БНТУ.
У БДУ працуе з 1997 года прафесарам кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі, с 1999 года – загадчыкам кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі, а з сакавіка 2007 года – дэканам механіка-матэматычнага факультэта.
Са студзеня 2009 года – першы прарэктар.
Аўтар больш чым 20 манаграфій, курсаў лекцый і навуковых выданняў і больш за 300 навуковых артыкулаў.
Асноўныя навуковыя інтарэсы: фундаментальныя і прыкладныя праблемы механікі дэфармуемага цвёрдага цела, геамеханіка, матэматычнае і камп’ютарнае мадэляванне ў МДЦЦ, геамеханіцы і геаэкалогіі, ГІС- і САПП-тэхналогіі ў МДЦЦ і геамеханіцы.
М.А.Жураўкоў з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком беларускай навуковай школы па геамеханіцы, матэматычным і камп’ютарным мадэляванні геамеханічных працэсаў, добра вядомы і мае прызнанне як у межах краін СНД, так і ў краінах далёкага замежжа.
Прафесар М.А.Жураўкоў з'яўляецца акадэмікам Расійскай акадэміі горных навук, акадэмікам Горнай Акадэміі Навук РБ, членам прэзідыума міжнароднага камітэта па праблемах аховы навакольнага асяроддзя ў мінеральнай вытворчасці і энергетыцы, па горным планаванні і аўтаматызацыі горных работ.
Актыўна займаецца навукова-арганізацыйнай і навукова-педагагічнай работай.
Да цяперашняга часу падрыхтаваў доктара навук і 9 кандыдатаў навук па механіцы дэфармуемага цвёрдага цела і геамеханіцы. 
Праф. М.А. Жураўковым створана пры кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі лабараторыя прыкладной механікі, дзе выконваецца вялікая колькасць прыкладных НДР з прадпрыемствамі і арганізацыямі Беларусі і Расіі па розных напрамках механікі машын, геамеханікі, інфармацыйных тэхналогіях.
Член арганізацыйнага камітэта шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных сімпозіумаў і канферэнцый.
Член экспертнага савета па фундаментальныхдаследаваннях Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Старшыня секцыі «Матэматыка. Механіка».
Член саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый па спецыальнасцях «Механіка дэфармуемага цвёрдага цела», «Тэорыя трываласці, надзейнасці і даўгавечнасці машын і механізмаў», «Геамеханіка», «Геатэхналогіі». Член рэдкалегіі шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных часопісаў.
У 1993 г. атрымаў грант Міжнароднага навуковага фонду. У 1999-2001 гг. быў узнагароджаны стыпендыяй Прэзідэнта Республікі Беларусь для маладых таленавітых навукоўцаў, а ў 2002-2003 гг. – прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за навуковыя дасягненні.
Лаурэат прэмііім. А.М. Сеўчанкі ў галіне прыродазнаўчых навук (2008 г.).
Узнагароджаны ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2006 г.), ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005 г.), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001).
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.