Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Савет БДУ

Зацверджана Загадам рэктара БДУ
ад 25.02.2015 №92-ОД

ПАЛАЖЭННЕ
аб Савеце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

 

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Савет Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта - выбарны калегіяльны орган самакіравання БДУ.
2. Старшынёй Савета з’яўляецца рэктар універсітэта, які ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва яго дзейнасцю.
3. Бягучую дзейнасць Савета забяспечвае вучоны сакратар, які выбіраецца Саветам з ліку сваіх членаў.
4. Тэрмін паўнамоцтваў Савета - пяць гадоў.
5. Савет у сваёй дзейнасцi кiруецца патрабаваннямі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Статутам БДУ і даным Палажэннем.

 

ГЛАВА 2
СКЛАД І ФАРМІРАВАННЕ САВЕТА БДУ

6. Колькасны склад Савета, нормы і парадак прадстаўніцтва ў ім ад структурных падраздзяленняў БДУ і комплексу БДУ вызначаюцца рэктарам у адпаведнасці з дзеючымі нарматыўнымі дакументамі і не павінен перавышаць 100 чалавек з улiкам пункта 25 Статута БДУ, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1999/06/16 № 334.
7. У колькасны склад Савета БДУ ўваходзяць:
7.1. па пасадзе (дадатак №1): рэктар, прарэктары, начальнікі Галоўных упраўленняў БДУ, начальнік упраўлення кадраў, начальнік упраўлення прававой работы, дэканы, дырэктар інстытута журналістыкі, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, начальнік Цэнтра інфармацыйных тэхналогій БДУ, кіраўнікі адукацыйных і навукова-даследчых устаноў комплексу БДУ.
7.2. выбраныя адкрытым або тайным галасаваннем на пасяджэннях Саветаў падраздзяленняў або сходах працоўных калектываў падраздзяленняў.
Нормы прадстаўніцтва:
па адным прадстаўніку ад кожнага факультэта (інстытута журналістыкі).
ад усіх агульнаўніверсітэцкіх кафедраў   адзін прадстаўнік;
ад прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў, савета дырэктараў прадпрыемстваў комплексу БДУ, студэнцкага гарадка БДУ   па адным прадстаўніку.
Нормы прадстаўніцтва навучэнцаў:
па два прадстаўнікі ад прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў, савета маладых вучоных, савета стараст, студэнцкага савета па якасці адукацыі, першаснай арганізацыі «БРСМ» БДУ, студэнцкага саюза, каардынацыйнага савета саветаў інтэрнатаў, ад Студэнцкай асамблеі БДУ   шэсць прадстаўнікоў.
7.3. Рэктар мае права ўводзіць у склад Савета прадстаўнікоў арганізацый устаноў, з якімі універсітэт ажыццяўляе супрацоўніцтва, буйных навукоўцаў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў універсітэта, членаў грамадскіх органаў БДУ, але не больш за 7% ад колькасці членаў Савета, а таксама, па ўзгадненні, акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі, якія працуюць у БДУ на пастаяннай аснове.

 

ГЛАВА 3
ПРАВЫ І ФУНКЦЫІ САВЕТА БДУ

8. У адпаведнасці са Статутам БДУ Савет БДУ:
8.1. разглядае перспектыўныя напрамкі развіцця БДУ, рэалізацыі Палітыкі ў галіне якасці, план яго сацыяльна-эканамічнага развіцця, найважнейшыя пытанні вучэбнай, навуковай дзейнасці, міжнароднага супрацоўніцтва, развіцця БДУ, тэматычны план яго навукова-даследчых работ, прапановы па сімволіцы БДУ;
8.2. зацвярджае бюджэт БДУ і заслухоўвае штогадовую справаздачу аб яго выкананні;
8.3. зацвярджае мэты ў галіне якасці;
8.4. праводзіць аналіз выканання мэтавых паказчыкаў, заслухоўвае справаздачу аб аналізе сістэмы менеджменту якасці з боку кіраўніцтва; зацвярджае планы дзеянняў па карэкціроўцы і папярэджванні;
8.5. зацвярджае прапановы аб адкрыцці новых адукацыйных праграм на другой ступені адукацыі;
8.6. уносіць прапановы аб удасканаленні структуры БДУ;
8.7. вылучае кандыдатаў на прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, на абранне ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ва ўстаноўленым парадку ўносіць прапановы аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі;
8.8. уносіць прапановы аб узнагароджанні ўзнагародамі ўрада і парламента Рэспублікі Беларусь;
8.9. пераразмяркоўвае замацаваную за структурнымі падраздзяленнямі БДУ маёмасць, за выключэннем маёмасцi заснаваных БДУ юрыдычных асоб;
8.10. размяркоўвае па структурных падраздзяленнях БДУ новаўведзеныя і пераразмяркоўвае наяўныя вучэбныя плошчы, якія будуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і пазабюджэтных крыніц;
8.11. праводзіць абранне i пераабранне па конкурсе на замяшчэнне пасад прафесараў і загадчыкаў кафедрамі і навуковых работнікаў;
8.12. прымае рашэнні аб прысваенні, пазбаўленні і аднаўленні ў званнях, устаноўленых у БДУ;
8.13. падтрымлівае хадайніцтвы БДУ аб прызначэнні пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь;
8.14. хадайнічае перад Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь аб прысваеннi вучоных званняў прафесара i дацэнта, а таксама аб стварэнні саветаў па абароне дысертацый;
8.15. забяспечвае павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з улікам патрабаванняў сучасных ведаў, укараненне ў практыку перадавых метадаў навучання і падрыхтоўкі спецыялістаў;
8.16. зацвярджае палажэнне аб Камісіі па этыцы БДУ;
8.17. разглядае пытанні фарміравання кантынгенту навучэнцаў БДУ;
8.18. забяспечвае ўмацаванне сувязяў адукацыйнага працэсу з вытворчасцю, узаемаадносін БДУ з арганізацыямі   заказчыкамі кадраў;
8.19. праводзіць аналіз задаволенасці спажыўцоў адукацыйных і іншых паслуг, што аказваюцца ўніверсітэтам;
8.20. прапануе кандыдатаў на пасаду дырэктара інстытута без права юрыдычнай асобы, дэкана факультэта;
8.21. заслухоўвае і зацвярджае справаздачы Рэктара БДУ, прарэктараў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў аб ходзе выканання планаў работы БДУ, яго структурных падраздзяленняў, вынікаў адукацыйнай, навуковай, гаспадарчай і іншых відаў дзейнасці;
8.22. абмяркоўвае тэматыкі і вынікі эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў БДУ;
8.23. кантралюе дзейнасць Вучонага савета БДУ, заслухоўвае і зацвярджае справаздачу аб дзейнасці Вучонага савета БДУ;
8.24. пры неабходнасці праводзіць сумесныя пасяджэнні з Вучоным Саветам БДУ;
8.25. вырашае іншыя пытанні, прадугледжаныя Статутам БДУ і актамі заканадаўства.

 

ГЛАВА 4
ПАРАДАК РАБОТЫ САВЕТА БДУ

9. Пасяджэннi Савета праводзяцца не радзей як два разы на год.
10. Пасяджэнні Савета лічацца правамоцнымі, калі ў іх прымаюць удзел не менш за дзве траціны яго складу.
11. Рашэнні Савета прымаюцца простай большасцю галасоў.
12. Пры роўнай колькасці галасоў вырашальным з’яўляецца голас старшыні Савета БДУ
13. Пры прыняцці рашэнняў па кадравых пытаннях праводзіцца тайнае галасаванне праз бюлетэні. Тайнае галасаванне можа быць праведзена і па іншых пытаннях, калі за гэта рашэнне прагаласуе большасць членаў Савета.
14. Парадак дзейнасці Савета БДУ вызначаецца Рэгламентам Савета БДУ, які зацвярджаецца рэктарам БДУ.

 

ГЛАВА 5
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

15. Рашэнне Савета БДУ афармляецца пратаколам і ўступае ў сілу з моманту яго падпісання рэктарам.
16. Рашэнні Савета БДУ абавязковыя для структурных падраздзяленняў і заснаваных БДУ юрыдычных асоб, а таксама членаў калектыву БДУ.
17. Член Савета БДУ можа быць выведзены з яго складу па рашэнні кваліфікаванай большасці галасоў.

 

Адобрана Саветам БДУ,
пратакол
№ 6 ад 23.02.2015.

Зацверджана Загадам рэктара БДУ
ад 25.02.2015 №92-ОД

РЭГЛАМЕНТ
Савета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

 

ГЛАВА 1
ПАРАДАК ПАДРЫХТОЎКІ ПЫТАННЯЎ, ЯКІЯ ВЫНОСЯЦЦА НА ПАСЯДЖЭННІ САВЕТА БДУ

1. Пытанні для разгляду на пасяджэнні Савета БДУ ўносяцца ў адпаведнасці з планам работы Савета БДУ, які зацвярджаецца старшынёй Савета БДУ, альбо па рашэнні рэктара БДУ.
2. Пытанні, якія выносяцца на разгляд Савета БДУ, падрыхтоўваюцца ў выглядзе праектаў рашэнняў. Праект рашэння накіроўваецца не пазней двух дзён да даты пасяджэння старшыні Савета БДУ адказным выканаўцам пасля яго пісьмовага ўзгаднення з усімі зацікаўленымі службовымі асобамі. Да праекта рашэння прыкладаецца абгрунтаванне неабходнасці яго прыняцця за подпісам прарэктара-куратара, а таксама заўвагі і прапановы, выказаныя пры яго ўзгадненні.

 

ГЛАВА 2
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ПАСЯДЖЭННЯ САВЕТА БДУ

3. Савет БДУ ажыццяўляе сваю дзейнасць на пасяджэннях, якія праводзяцца не радзей за шэсць разоў на год.
4. Пасяджэнні Савета БДУ з’яўляюцца адкрытымі для членаў калектыву БДУ. Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі не пазней чым за 3 дні да даты пасяджэння павінны падаць заяўку ў прэс-службу БДУ.
5. Пасяджэнні Савета БДУ склікаюцца па рашэнні рэктара БДУ, які ўстанаўлівае дату правядзення пасяджэння, зацвярджае праект парадку дня і прызначае дакладчыкаў. Рэктар БДУ ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Савета БДУ і з’яўляецца старшынёй Савета БДУ.
6. Бягучую дзейнасць Савета БДУ забяспечвае вучоны сакратар, які выбіраецца Саветам БДУ з ліку сваіх членаў.
7. Вучоны сакратар Савета БДУ не пазней, чым за 3 дні да пасяджэння даводзіць да членаў Савета БДУ праз упраўленне арганізацыйнай работы і дакументацыйнага забеспячэння праект парадку дня і матэрыялы да пасяджэння.
8. Парадак дня прымаецца ў пачатку пасяджэння Савета БДУ.
9. Пасяджэнні Савета БДУ вядзе старшыня Савета БДУ альбо намеснік старшыні Савета, якi прызначаецца рэктарам БДУ па ўзгадненні з Саветам з ліку яго членаў.
10. Час для дакладу на пасяджэнні, як правіла, не павінен перавышаць 30 хвілін, выступленні   7 хвілін, для правак   3 хвіліны. Старшыня пасяджэння можа падоўжыць час для даклада і выступлення.
11. Абмеркаванне пытання спыняецца па рашэнні Савета БДУ. Савет БДУ перад пачаткам абмеркавання можа ўстанавіць яго працягласць. Пытанне аб спыненні абмеркавання ставіць на галасаванне старшыня. Пасля спынення абмеркавання прымаецца рашэнне, зацвярджаецца адказны за яго выкананне і ўстанаўліваецца тэрмін выканання рашэння.
12. Пасяджэнні Савета БДУ лічацца правамоцнымі, калі ў іх прымаюць удзел не менш як дзве траціны яго складу.
13. Рашэннi Савета БДУ прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.
14. Пры роўнай колькасці галасоў вырашальным з’яўляецца голас старшыні Савета БДУ.
15. У выпадку нязгоды рэктара БДУ з рашэннем Савета БДУ спрэчныя пытанні выносяцца на паўторны разгляд і павінны прымацца дзвюма трацінамі спісачнага складу членаў Савета БДУ. Паўторны разгляд праходзіць на наступным пасяджэнні Савета БДУ.
16. Пры прыняцці рашэння па кадравых пытаннях праводзіцца тайнае галасаванне праз бюлетэні. Тайнае галасаванне можа быць праведзена і па іншых пытаннях, калі за гэта рашэнне прагаласуе большасць членаў Савета БДУ.
17. Рашэнне савета па пытаннях адукацыйнай, навуковай дзейнасці, абнаўлення і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы прымаецца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.
18. Рашэнні Савета БДУ афармляюцца пратаколам, падпісваюцца рэктарам БДУ, уступаюць у сілу з моманту падпісання і абавязковыя для структурных падраздзяленняў, падведамасных арганізацый, членаў калектыву БДУ.
19. Вучоны сакратар Савета БДУ даводзіць рашэнне Савета БДУ да ведама кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і заснаваных БДУ юрыдычных асоб праз упраўленне арганізацыйнай работы і дакументацыйнага забеспячэння.
20. Вучоны сакратар Савета БДУ інфармуе калектыў БДУ аб рашэннях Савета БДУ праз сродкі масавай інфармацыі ўніверсітэта.
21. Адказныя за выкананне прынятых рашэнняў па заканчэнні зацверджаных тэрмінаў інфармуюць Савет аб выкананні прынятых рашэнняў.

 

ГЛАВА 3
ПАРАДАК ВЫЛУЧЭННЯ САВЕТАМ БДУ КАНДЫДАТАЎ НА АБРАННЕ Ў СКЛАД НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ

22. Кандыдаты на абранне ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вылучаюцца Саветам БДУ ў адпаведнасці з парадкам вылучэння, вызначаным Статутам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
23. Кандыдаты на абранне рэкамендуюцца Савету БДУ для вылучэння саветамі структурных падраздзяленняў, працоўнымі калектывамі структурных падраздзяленняў БДУ. Саветы структурных падраздзяленняў, працоўныя калектывы структурных падраздзяленняў БДУ абмяркоўваюць кандыдатуры на абранне ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і накіроўваюць матэрыялы ў Савет БДУ.
24. Рашэнне аб вылучэнні ў кандыдаты на абранне ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прымаецца Саветам БДУ шляхам тайнага галасавання простай большасцю галасоў.
25. Імёны кандыдатаў пісьмова паведамляюцца Акадэміі з адпаведнай матывіроўкай на працягу аднаго месяца з дня публікацыі паведамлення.

 

ГЛАВА 4
ПАРАДАК ВЫЛУЧЭННЯ САВЕТАМ БДУ КАНДЫДАТАЎ НА ПРЫСУДЖЭННІ ДЗЯРЖАЎНЫХ ПРЭМІІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26. Кандыдаты на прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь вылучаюцца Cаветам БДУ ў адпаведнасці з Палажэннем аб Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі і Палажэннем аб Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.
27. Саветы структурных падраздзяленняў, працоўныя калектывы структурных падраздзяленняў БДУ прапаноўваюць для вылучэння Савету БДУ работы на саісканне Дзяржаўнай прэміі і праводзяць папярэдні адбор і абмеркаванне кандыдатаў у саіскальнікі данай прэміі.
28. Фарміраванне калектыву саіскальнікаў адбываецца таемным галасаваннем з удзелам усіх аўтараў работ. Не дапускаецца ўключэнне ў калектыў саіскальнікаў дзяржаўнай прэміі асоб, якія ажыццяўляюць у працэсе выканання работы толькі адміністрацыйныя, кансультатыўныя або арганізацыйныя функцыі.
29. У калектыў саіскальнікаў могуць быць уключаны асобы, што не з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія выконвалі работу па сумесных з БДУ планах і праграмах і прапанаваны Савету БДУ для вылучэння.
30. Рашэнне аб вылучэнні работ на саісканне Дзяржаўнай прэміі прымаецца Саветам БДУ шляхам адкрытага галасавання.
31. Рашэнне аб вылучэнні кандыдатаў на саісканне Дзяржаўнай прэміі прымаецца Саветам БДУ шляхам тайнага галасавання.

 

ГЛАВА 5
ПАРАДАК УНЯСЕННЯ САВЕТАМ БДУ ПРАДСТАЎЛЕННЯЎ АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ДЗЯРЖАЎНЫМІ, УРАДАВЫМІ ЎЗНАГАРОДАМІ І ЎЗНАГАРОДАМІ ПАРЛАМЕНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

32. Савет БДУ ўносіць прадстаўленні аб узнагароджанні дзяржаўнымі, урадавымі ўзнагародамі і ўзнагародамі парламента Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі аб гэтых узнагародах.
33. Хадайніцтвы аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, названымі ў п. 32 гэтага рэгламенту, ініцыююцца саветамі структурных падраздзяленняў, працоўнымі калектывамі структурных падраздзяленняў БДУ, якія праводзяць папярэдняе абмеркаванне кандыдатуры і прадстаўляюць у Савет БДУ выпіску з рашэння савета структурнага падраздзялення, працоўнага калектыву структурнага падраздзялення БДУ з абгрунтаваннем прапановы аб узнагароджаннi і ўказаннем узнагароды, а таксама разгорнутую характарыстыку на кандыдата на беларускай мове.
34. Савет БДУ праводзіць абмеркаванне кандыдатур на пасяджэнні, пасля якога на кожную асобу, якая прадастаўляецца да ўзнагароджання, складаецца ўзнагародны лiст па адпаведнай форме. Узнагародны ліст падпісваецца рэктарам БДУ і замацоўваецца пячаткай БДУ.
35. Хадайнiцтва аб узнагароджаннi і ўзнагародны ліст накіроўваецца для далейшага ўзгаднення ў органы дзяржаўнага кіравання.

 

ГЛАВА 6
ПАРАДАК ПАДТРЫМКІ ХАДАЙНІЦТВАЎ БДУ АБ ПРЫЗНАЧЭННІ ПЕНСІЙ ЗА АСАБЛІВЫЯ ЗАСЛУГІ ПЕРАД РЭСПУБЛІКАЙ БЕЛАРУСЬ

36. Кандыдаты на прызначэнне пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь вылучаюцца саветам структурнага падраздзялення, працоўным калектывам структурнага падраздзялення БДУ ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» і Палажэннем аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь.
37. БДУ складае хадайніцтва аб прызначэнні кандыдату пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь на падставе выпіскі з рашэння савета структурнага падраздзялення, працоўнага калектыву структурнага падраздзялення БДУ і звяртаецца ў Савет БДУ аб яго падтрымцы.
38. Хадайніцтва аб прызначэнні пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь накіроўваецца ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

ГЛАВА 7
ПАРАДАК АБРАННЯ САВЕТАМ БДУ КАМІСІІ ПА ЭТЫЦЫ БДУ

39. Савет БДУ абірае Камісію па этыцы БДУ ў адпаведнасці з Палажэннем аб Камісіі па этыцы БДУ.
40. Камісія абіраецца ў колькасці 9 чалавек. У яе склад уваходзяць шэсць прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу, два прадстаўнікі ад калектыву навуковых супрацоўнікаў, адзін прадстаўнік ад прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў.
41. Звесткі аб вылучэнні кандыдатаў у склад Камісіі па этыцы падаюцца навуковаму сакратару Савета БДУ.
42. Камісія абіраецца на пасяджэнні Савета БДУ таемным галасаваннем персанальна па кожнай кандыдатуры.
43. Абранымі лічацца тыя 9 кандыдатур у адпаведнасці з названымі вышэй квотамі, якія набралі большую колькасць галасоў, але не менш за 1/2 ад удзельнікаў у галасаванні. Пры гэтым на пасяджэнні Савета павінна прысутнічаць не менш як 2/3 ад яго спісачнага складу.
44. У выпадку працяглай хваробы аднаго або некалькіх членаў Камісіі або па асабістай матываванай просьбе аб выхадзе з яе, а таксама ў выпадку парушэння членам Камісіі прысягі рашэнне Камісіі выносіцца на Савет БДУ, на падставе якога праводзяцца давыбары на месцы членаў Камісіі, якія выбылі.

 

ГЛАВА 8
ПАРАДАК ВЫКЛЮЧЭННЯ ЧЛЕНАЎ САВЕТА БДУ СА СКЛАДУ САВЕТА БДУ

45. Член Савета БДУ можа быць выведзены з яго складу кваліфікаванай большасцю ў 2/3 галасоў спісачнага складу членаў Савета. Рашэнне аб вывадзе са складу Савета БДУ прымаецца таемным галасаваннем. Член Савета БДУ, прызначаны рэктарам БДУ, можа таксама быць выведзены са складу Савета рашэннем рэктара БДУ.
46. З ініцыятывай аб вывадзе члена Савета БДУ з яго складу можа выступіць рэктар БДУ, а таксама не менш за 25 членаў Савета БДУ.
47. Члены Савета БДУ павінны падаць вучонаму сакратару Савета БДУ прапанову аб унясенні гэтага пытання ў парадак дня пасяджэння Савета БДУ не пазней, чым за 10 дзён да пасяджэння.
48. Член Савета БДУ мае права на разгляд абставін і зместу канфлікта Камісіяй па этыцы БДУ. У гэтым выпадку пытанне аб вывадзе члена Савета БДУ з яго складу ставіцца на галасаванне Савета БДУ пасля абнародавання (агалошвання) заключэння Камісіі па этыцы БДУ.
49. Член Савета БДУ перад галасаваннем мае права на кароткае, не большае за 20 хвілін, выступленне.

 

Адобрана Саветам БДУ,
пратакол ад 23.02.2015 г. №6.

  1. Кароль Андрэй Дзмiтрыевiч, (старшыня) акадэмік НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар, рэктар БДУ;
  2. Івашкевіч Алег Анатольевіч, (нам. старшыні) акадэмік НАН Беларусі, доктар хімічных навук, першы прарэктар;
  3. Мядзведзеў Дзмітрый Георгіевіч, (вучоны сакратар) кандыдат гістарычных навук, дацэнт, прарэктар па вучэбнай рабоце;
  4. Абламейка Сяргей Уладзіміравіч;
  5. АЛIЕЎ Тохірджон Назрімадовіч;
  6. Андрусевіч Канстанцін Аляксандравіч;
  7. Анішчык Віктар Міхайлавіч;
  8. Антаневіч Ірына Юр’еўна;
  9. АНЦУХ  Наталля Сергееўна
  10. Апанасовіч Уладзімір Уладзіміравіч;
  11. Балашэнка Сяргей Аляксандравіч;
  12. БIРУЛЯ Iрина Анатольеўна
  13. БАЯРСКIХ Юлiя Петроўна
  14. Брыгадзін Пётр Іванавіч;
  15. Брылеўскі Міхаіл Мікалаевіч;
  16. Вярэнчыкаў Ігар Раманавіч;
  17. Валністая Ксенія Сяргееўна;
  18. Валадзько Алеся Сяргееўна;
  19. Гаеўская Таццяна Васільеўна;
  20. Гайсёнак Віктар Анатольевіч;
  21. Гедзімін Віталь Валер’евіч;
  22. Гігін Вадзім Францавіч;
  23. Гадуноў Валерый Мікалаевіч;
  24. Грэсь Вераніка Аляксандраўна;
  25. Грычык Васіль Вітальевіч;
  26. Данілевіч Анатоль Аляксандравіч;
  27. Данілаў Аляксандр Мікалаевіч;
  28. ДЯХТЯРЭНКА Міхаіл Алегавіч;
  29. ДЗIК Таццяна Алексееўна;
  30. Дубовік Сяргей Валянцінавіч;
  31. Жураўкоў Міхаіл Анатольевіч;
  32. Зелянкоў Анатоль Ізотавіч;
  33. Зубачоў Раман Андреевіч
  34. Казакова Iрына Валер'еўна;
  35. Карабан Кiрыл Мiхайлавiч;
  36. Кечко Крысцiна Русланаўна;
  37. КЛЕБАНОВIЧ Мiкалай Васiльевiч
  38. Кавалёў Міхаіл Міхайлавіч;
  39. Каўшэвіч Таццяна Уладзіміраўна;
  40. Каляда Віктар Антонавіч;
  41. Кандраценка Артур Сяргеевіч;
  42. Караткевiч Аляксей Iванавiч;
  43. Каханоўскі Аляксандр Генадзьевіч;
  44. Кочын Віктар Паўлавіч;
  45. Краснапрошын Віктар Уладзіміравіч;
  46. Кулажанка Уладзімір Генадзьевіч;
  47. Кутавічус Віталь Пранасавіч;
  48. Кучынскі Пётр Васільевіч;
  49. Латыш Аляксей Леанiдавiч;
  50. Локцева Вольга Віктараўна;
  51. Лысак Уладзімір Васільевіч;
  52. Людчык Алег Расцiслававiч;
  53. Максіменка Сяргей Афанасьевіч;
  54. Малы Сяргей Уладзіміравіч;
  55. Мандрык Павел Аляксеевіч;
  56. Маскевіч Сяргей Аляксандравіч;
  57. Мелех Ала Уладзіміраўна;
  58. Мельникава Кацярына Андрэеўна;
  59. Малафееў Вячаслаў Міхайлавіч;
  60. Навойчык Павел Іванавіч;
  61. Няпеўная Наталля Томашаўна;
  62. Новікаў Ігар Анатольевіч;
  63. Панарадаў Уладзімір Васльевіч;
  64. Панамароў Георгій Васільевіч (Мітрапаліт Павел);
  65. Рэзнікаў Вадзім Яўгенавіч;
  66. Роўда Іван Сямёнавіч;
  67. Самусевіч Вольга Міхайлаўна;
  68. Сафонаў Васілій Рыгоравіч;
  69. Свірыдаў Дзмітрый Вадзімавіч;
  70. Снапкоўская Святлана Валянцінаўна;
  71. Салаўёў Павел Леанідавіч;
  72. Старавойтаў Алег Міхайлавіч;
  73. Сувораў Уладзімір Васільевіч;
  74. Тозік Анатоль Афанасьевіч;
  75. Тоўсцік Аляксей Леанідавіч;
  76. Хадасевіч Валерый Васільевіч;
  77. Харын Юрый Сямёнавіч;
  78. Ходзін Сяргей Мікалаевіч;
  79. Хухлындзіна Людміла Міхайлаўна;
  80. Цесакова Вольга Дзмітрыеўна;
  81. Чарапеннкаў Міхаіл Барысавіч;
  82. Шабан Анастасія Аляксандраўна
  83. Шадурскі Віктар Генадзьевіч;
  84. Шадыра Алег Іосіфавіч;
  85. Шарапа Аляксандр Віктаравіч;
  86. Шэбалін Матвей Сяргеевіч;
  87. Швакава Алена Мікалаеўна;
  88. Шніп Макар Аляксандравіч;
  89. Яноўскі Алег Антонавіч;
  90. Янушэвіч Іван Іванавіч.

ПЛАН ПРАЦЫ САВЕТА

БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА

на 2016-2017 год

 

Разгледжаны і адобраны на пасяджэнні Савета БДУ 20 чэрвеня 2016, пратакол № 10

№ пп

Асноўнае пытанне парадку дня

Месяц

Адказны за падрыхтоўку пытання

1.

«Асноўныя вынікі дзейнасці БДУ за 2015-2016 гады і перспектывы і задачы развіцця ўніверсітэта на 2016-2017 гады».

верасень

2016

Першы прарэктар

Івашкевіч А.А.

2.

Урачыстае пасяджэнне Савета, прысвечанае 95-годдзю БДУ.

Уручэнне прэмій імя У.І. Пічэты і А.Н. Сеўчанкі за 2016 год.

Узнагароджанне знакамі «Заслужаны работнік БДУ».

кастрычнік

2016

Вучоны сакратар

Ходзін С.М.

3.

Асноўныя вынікі ўступнай кампаніі.

Задачы і мэты факультэтаў па далейшым удасканаленні прафарыентацыйнай працы ў 2016-2017 навучальным годзе.

лістапад

2016

Начальнік ГУВіНМР

Хухлындзіна Л.М.

4.

Пасяджэнне, прысвечанае Дню навукі.

студзень

2017

Прарэктар па навуковай рабоце

Сафонаў В.Р.

5.

Вынікі навукова-даследчай работы і інавацыйнай дзейнасці БДУ за 2016 год і задачы на 2017 год.

люты

2017

Прарэктар па навуковай рабоце

Сафонаў В.Р.

6.

Вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці БДУ за 2016 год і задачы на 2017 год.

сакавік

2017

Начальнік Галоўнага ўпраўлення планавання, эканомікі і інвестыцыйнай дзейнасці

Антаневіч І.Ю.

7.

Пра перспектывы развіцця другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) у БДУ.

красавік

2017

Начальнік ГУВіНМР

Хухлындзіна Л.М.

8.

Аб асноўных задачах і напрамках удасканалення ідэалагічнай і вучэбна-выхаваўчай работы ў БДУ

май

2017

Прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях

Сувораў У.В.

9.

Аб выкананні структурнымі падраздзяленнямі ўніверсітэта рашэнняў Савета БДУ ў 2015-16 навучальным годзе.

чэрвень

2017

Вучоны сакратар

Ходзін С.М.

 

 

На кожным пасяджэнні Cовета, акрамя асноўных пытанняў, разглядаюцца пытанні аб выбарах на пасаду, прысваенні вучоных званняў, хадайніцтвы аб узнагароджаннях і іншыя пытанні, якія тычацца бягучай дзейнасці комплексу БДУ і якія ўваходзяць у кампетэнцыю Cовета.

 

Вучоны сакратар Савета                                                                        С.Модзін

Рашэнні Савета БДУ
пасяджэнні ад

28.11.2016

  • Асноўныя вынікі ўступнай кампаніі. Задачы і мэты факультэтаў па далейшым удасканаленні прафарыентацыйнай работы ў 2016-2017 навучальным годзе
  • "Аб функцыянаванні ўстановы адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта"

29.09.16 Вынікі работы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2015/2016 навучальным годзе і задачы на ​​2016/2017 навучальны год

20.06.16 "Аб асноўных задачах і напрамках удасканалення ідэалагічнай і вучэбна-выхаваўчай работы ў БДУ"

25.04.16 "Аб выніках дзяржаўнай акрэдытацыі па новых спецыяльнасцях і рэсертыфікацыйнага аўдыту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта"

28.03.16 Вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці комплексу БДУ за 2015 год. Задачы і асноўныя паказчыкі на 2016 год

25.02.16 Вынікі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці БДУ за 2015 год. Праблемы і перспектывы

30.11.15

28.09.15 Вынікі работы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2011-2015 гг. і задачы на ​​2016-2020 гг.

29.06.15 Пра стан выканання ДПНД "Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава" (2011-2015)

25.05.15

04.05.15

30.03.15 Вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці комплексу БДУ за 2014 год. Задачы і асноўныя паказчыкі на 2015 год

23.02.15 Вынікі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці БДУ за 2014 год. Праблемы і перспектывы

24.11.14

29.09.14 Вынікі работы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2013/2014 навучальным годзе і задачы на ​​2014/2015 навучальны год

26.05.14 Моладзевыя грамадскія арганізацыі і органы студэнцкага самакіравання БДУ: удзел у кіраванні ўніверсітэтам і ўплыў на якасць адукацыі

05.05.14 Аб стане і развіцці эканамічнай і бізнес адукацыі ў БДУ

01.04.14

24.02.14 Вынікі навукова-даследчай работы і іннавацыйнай дзейнасці БДУ за 2013 год і задачы на ​​2014 год

27.01.14

30.09.13 Аб выніках работы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2012/2013 навучальным годзе і задачах на 2013/2014 навучальны год

24.06.13 Аб ходзе выканання ДПНД «Хімічныя тэхналогіі і матэрыялы, прыродна-рэсурсны патэнцыял»

27.05.13 Аб выкананні плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў БДУ ў 2012-2013 навучальным годзе

29.04.13 Аб канцэпцыі інфарматызацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на перыяд да 2018 года

25.03.13

25.02.13 Справаздача аб навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці БДУ за 2012

26.11.12 Міжнародная дзейнасць і супрацоўніцтва комплексу БДУ: стан і перспектывы

© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт