Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Біяграфія
Нарадзіўся 7 жніўня 1947 года. У 1971 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці "Фізічнае выхаванне".

З 1971 па 1973 год працаваў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (БелДУТ), з 1973 года - выкладчык, арт. выкладчык, з 1976 года па 2001 год - заг. кафедры фізічнага выхавання і спорту Гомельскага дзяржаўнага універсітэта ім. Ф. Скарыны.

З 2001 года - па цяперашні час - прафесар, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ.
У 1992 годзе прысвоена званне "Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь".

У 2003 годзе прысуджана вучоная ступень доктара педагагічных навук па спецыяльнасці 13.00.04 - тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. У 2006 годзе прысвоена званне прафесара.

Каляда В.А. апублікаваў больш за 180 навуковых і метадычных прац, у тым ліку 5 манаграфій па праблемах фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры.

Старшыня навукова-метадычнага савета па фізічнай культуры Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Абіраўся ў склад Нацыянальнага Алімпійскага Камітэта (1991-2001 гг.)


Званні:
- Майстар спорту СССР (1968);
- Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1992);
- Прафесар (2006);
- Суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі па спорце (2010).
Узнагароды:
- Знак Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР "За выдатныя поспехі ў працы» (1978);
- Знак Дзяржаўнага Камітэта СССР па фізічнай культуры і спорце "Выдатнік фізічнай культуры і спорту" (1979);
- Знак "Ударнік Х пяцігодкі" (1981);
- Знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" (1996);
- Знак Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па фізічнай культуры і спорце "За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь" (1997);
- Медаль Нацыянальнага Алімпійскага Камітэта Рэспублікі Беларусь "За выдатныя заслугi" (2007);
- Падзяка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008);
- Граматы, Ганаровыя граматы, падзякі Усесаюзных і рэспубліканскіх міністерств і ведамстваў (1978-2009 гг.)
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.