Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
СупрацоўнікіНавучэнцыПАЛАЖЭННЕ аб Дошцы гонару Беларускага дзяржаўнага універсітэта
ПАЛАЖЭННЕ аб Дошцы гонару Беларускага дзяржаўнага універсітэта

ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад рэктара БДУ
10.12.2010 № 688-ОД

1. Сапраўднае Палажэнне аб Дошцы гонару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей - Дошка гонару) вызначае парадак і ўмовы занясення на Дошку гонару працаўнікоў і навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, уключаючы юрыдычныя асобы (далей - БДУ).
2. Занясенне на Дошку гонару з'яўляецца формай грамадскага прызнання і маральнага заахвочвання працаўнікоў і навучэннцаў (далей - грамадзян) за заслугі і дасягненні ў адукацыйнай, навуковай, метадычнай, інавацыйнай і кіраўнічай дзейнасці па выніках справаздачнага года.
3. Крытэрыямі адбору кандыдатур для занясення на Дошку гонару могуць з'яўляцца:
3.1. для працаўнікоў:
дасягненні ў педагагічнай, навукова-даследчай і інфармацыйна-тэхнічнай дзейнасці;
дасягненні ў справе выхавання і развіцця навучэнцаў;
узнагароджанне дзяржаўнымі ўзнагародамі і прысваенне ганаровых званняў;
сацыяльна значная і грамадская дзейнасць;
асабісты ўклад у рашэнне актуальных задач развіцця БДУ;
мастацкая творчасць;
спартыўныя дасягненні;
умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы БДУ.
3.2. для навучэнцаў:
высокія вынікі ў вучобе;
навуковыя дасягненні і актыўны ўдзел у навуковых канферэнцыях і праграмах;
паспяховы ўдзел у алімпіядным і конкурсным руху;
актыўны ўдзел у грамадскім жыцці БДУ, горада, рэспублікі;
мастацкая творчасць;
спартыўныя дасягненні.
4. Прадстаўленні да занясення грамадзян на Дошку гонару ўносяцца: (Представления к занесению граждан на Доску почета)
па кандыдатурах кіраўнікоў структурных падраздзяленняў БДУ, у т.л. юрыдычных асоб - рэктарам і/ці прарэктарамі, якія курыруюць дадзеныя структурныя падраздзяленні;
па кандыдатурах працаўнікоў і навучэнцаў - кіраўнікамі структурных падраздзяленняў БДУ, у якіх працуюць ці вучацца дадзеныя кандыдаты.
5. Прадстаўленні да занясення грамадзян на Дошку гонару ўносяцца на разгляд камісіі, прызначанай загадам рэктара праз упраўленне кадраў БДУ па форме паводле дадатку да сапраўднага Палажэння да 15 студзеня года, наступнага за справаздачным.
У прадстаўленні выкладаюцца падставы для ўнясення грамадзяніна на Дошку гонару з указаннем даты і нумара пратаколу паседжання працоўнага калектыва структурнага падраздзялення і/ці Навуковага савета факультэта (установы), дзе працуе ці вучыцца кандыдат. Да прадстаўлення прыкладаецца разгорнутая характарыстыка на кандыдата, у якой асаблівую ўвагу неабходна акцэнтаваць на вынікі працы па выніках года.
6. Прадстаўленні да занясення грамадзян на Дошку гонару разглядаюцца на паседжанні камісіі. Рашэнне камісіі аб рэкамендацыі да занясення грамадзян на Дошку гонару афармляецца пратаколам і перадаецца рэктару БДУ для прыняцця рашэння.
7. Рашэнне пра занясенне грамадзян на Дошку гонару афармляецца загадам рэктара і інфармацыя змяшчаеццаецца ў газеце "Універсітэт", а таксама на афіцыйным сайце БДУ.
8. Занясенне на Дошку гонару ажыццяўляецца тэрмінам на 1 год.
9. Запіс пра занясенне на Дошку гонару ўносіцца ў працоўную кніжку працаўніка.
10. Грамадзянам, занесеным на Дошку гонару, выплачваецца грашовая ўзнагарода:
у памеры 10 базавых велічынь - працаўнікам;
у памеры 5 базавых велічынь - навучэнцам.
Выплата грашовай узнагароды ажыццяўляецца за кошт сродкаў БДУ і арганізацый комплексу БДУ, у якіх працуюць ці вучацца асобы, занесеныя на Дошку гонару.
11. Фатаграфаванне і афармленне Дошкі гонару забяспечвае ўпраўленне кадраў; тэхнічнае ўтрыманне, рамонтныя і добраўпарадкавальныя работы - Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне; фінансаванне - Галоўнае ўпраўленне планавання, эканомікі і інвестыцыйнай дзейнасці і Галоўнае ўпраўленне бухгалтарскага ўліку і фінансаў.

© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.