Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Кафедра камп'ютэрнага мадэлявання
Дата стварэння Створана ў 1988 г. Заведваў кафедрай прафесар В. А. Гайсенок (1988-1997).
Загадчык кафедры кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт СЛАБАДЗЯНЮК Анатоль Іванавіч
Калектыў кафедры

15 выкладчыкаў (з іх 4 кандыдата навук)

Коллектив кафедры

Спецыялізацыя Кампутарнае мадэляванне фізічных працэсаў

Спіс курсаў


Агульныя курсы:


• праграмаванне і матэматычнае мадэляванне;
• методыка выкладання інфарматыкі;
• методыка выкладання фізікі;
• навучальны фізічны эксперымент;
• методыка рашэння задач падвышанай складанасці;
• пазавызначаныя формы працы па фізіцы;
• кабінет фізікі;
• нелінейная фізіка.

Специальные курсы:

• уводзіны ў матэматычнае мадэляванне;
• уводзіны ў мовы праграмавання;
• апрацоўка вынікаў вымярэнняў;
• матэматычнае забеспячэнне ПЭВМ;
• мовы праграмавання;
• апрацоўка статыстычных дадзеных;
• машынная графіка;
• лікавыя метады;
• аўтаматызацыя эксперыменту;
• кампутарнае мадэляванне фізічных працэсаў;
• нелінейныя фізічныя працэсы;
• сучасныя праграмныя прадукты;
• педагагічнае праграмнае забеспячэнне;
• методыка выкладання інфарматыкі на паглыбленым узроўні;
• сістэмнае праграмаванне.

Навуковыя кірункі і навукова-метад. дзейнасць

• тэорыя нелінейных дынамічных сістэм і яе прыкладанні да фізікі лазераў і размеркаваных сістэм;
• даследаванне электронных уласцівасцяў і транспарта зарада сістэм паніжанай прасторавай памернасці;
• тэорыя распарадкаваных асяроддзяў, фракталаў і хаосу;
• методыка выкладання фізікі ў сярэдняй школе;
• формы і метады арганізацыі працы з адоранымі школьнікамі.

            Кафедра забяспечвае выкладанне дысцыплін цыклу "праграмаванне матэматычнае мадэляванне", "методыка выкладання фізікі", "методыка выкладання інфарматыкі", "методыка і тэхніка дэманстрацыйнага эксперыменту", "тэхнічныя сродкі навучання", "школьныя падручнікі і праграмы" для студэнтаў фізічнага факультэта, а таксама спецыялізацыю "кампутарнае мадэляванне фізічных працэсаў".

Навуковыя дасягненні і распрацоўкі

• ўдасканаленне выкладання цыклу дысцыплін метадычнага профіля;
• распрацоўка новых навучальных эксперыментаў па фізіцы і методыкі іх ужывання ў навучальным працэсе;
• распрацоўка метадычнага забеспячэння для навучання фізіцы ў сярэдніх школах Рэспублікі Беларусь (у рамках супрацоўніцтва з Нацыянальным інстытутам адукацыі);
• праца з адоранымі школьнікамі (падрыхтоўка, распрацоўка заданняў і правядзенне алімпіяд школьнікаў па фізіцы, у тым ліку і міжнародных: за 13 гадоў выступаў беларускія школьнікі заваявалі 5 залатых, 13 срэбных, 23 бронзавыя медалі);
• падрыхтоўка рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый навучэнцаў (з 1994 г.);
• арганізацыя Рэспубліканскіх турніраў юных фізікаў (з 1994 г.).

Международные олимпиады

Галіна працы спецыяліста         Фундаментальная падрыхтоўка, досвед працы з сучаснай вылічальнай тэхнікай, наяўнасць досведу педагагічнай дзейнасці забяспечвае выпускнікам кафедры магчымасць актыўна і на высокім навукова-метадычным узроўні прафесійна займацца педагагічнай дзейнасцю, як у вобласці фізікі, так і ў вобласці інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі. Лепшыя выпускнікі працягваюць навучанне ў аспірантуры, шэраг з іх сталі выкладчыкамі кафедры. Некаторыя з выпускнікоў актыўна займаюцца навуковай дзейнасцю.
Каардынаты

Адрас: 220030, г. Мінск, пр-т. Незалежнасці, д.2, аўд.314

Тэлефон:  +375 (17) 209-50-73

E-mail: slob@bsu.by

Загадчык кафедры
Слабадзянюк Анатоль Іванавіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт
тэл.: 226-57-47
email: slabadzianiuk@bsu.by
адрас: г.Мінск, вул. Бабруйская, 5, аўд . 314
дацэнт
Крылоў Георгій Генадзевіч, кандыдат фізікі-матэматычных навук
тэл.: 209-51-21
email: krylov@bsu.by
адрас: г.Мінск, вул. Бабруйская, 5, аўд. 318
старэйшы выкладчык
Марковіч Леанід Рыгоравіч
тэл.: 8 (017) 209-51-21
email: markovich@bsu.by
адрас: г.Мінск, вул. Бабруйская, 5, аўд. 318
дацэнт
Жарэла Анатоль Уладзіміравіч , Кандыдат фізіка-матэматычных навук
тэл.: 209-51-21
email: ant@im.bas-net.by
адрас: г.Мінск, вул. Бабруйская, 5, аўд. 318
старэйшы выкладчык
Елісеява Людміла Барысаўна
тэл.: 8 (017) 209-51-21
email: Eliseeva@bsu.by
адрас: г. Мінск, вул. Бабруйская, 5, аўд. 318
дацэнт
Сіцко Генадзь Мікалаевіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт
тэл.: 8 (017) 209-51-21
адрас: г.Мінск, вул. Бабруйская, 5, аўд. 318
старэйшы выкладчык
Шапачкіна Ірына Віктараўна
тэл.: 8 (017) 209-51-21
адрас: г.Мінск, вул. Бабруйская, 5, аўд. 318
старэйшы выкладчык
Цімафеява Ірына Анатольеўна
тэл.: 8 (017) 209-51-21
адрас: г. Мінск, вул. Бабруйская, 5, аўд.318
старэйшы выкладчык
Асташынскі Валянцін Валянцінавіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук
тэл.: 8 (017) 209-51-21
email: astashynski@bsu.by
адрас: г. Мінск, пр-т. Незалежнасці, 4, аўд. 318
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт