Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Казлоў Яўгеній Анатольевіч

Казлоў Яўген Анатольевіч − дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій (з 2016 г.), кандыдат геаграфічных навук (з 2015 г.).

                                                                                   Сurriculum vitæ

       Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і інжынераў. З залатым медалём скончыў гімназію № 12 г. Мінска. У 2006 годзе выдатна скончыў геаграфічныфакультэт БДУ па спецыяльнасці геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць). Выпускнік магістратуры БДУ па спецыяльнасці геаграфія (2007 г.). У 2011 годзе завершыў завочнае навучанне ў аспірантуры БДУ па спецыяльнасці 25.03.01 – фізічная географія, біягеаграфія, геаграфія глебаў і геахімія ландшафтаў. Абараніў кандыдатскую дысертацыю «Азёрны седыментагенез галацэну Беларусі» (2015 г.) па згаданай спецыяльнасці.

       Працаваў у маторным цэху ААТ «Мотавела», Інстытуте безпрапыннай адукацыі БДУ (2007-2010 гг.). Супрацоўнічал з УП «Выдавецтва «Пачатковая школа», часопіс «Рюкзачок. Мир путешествий» (2012-2013 гг.), УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (2012-2014 гг.).

       Асістэнт (2006 г.), старэйшы выкладчык (2013 г.) геаграфічнага факультэта БДУ.

      Метадыст другой катэгорыі (2013 г.). Педагагічны стаж больш за 10 год. Выкладчык УА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» (з 2008 г.), УА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі» (с 2009 г.). УА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» (з 2013 г.).

       У 2010-2015 гг. распрацаваў і падрыхтаваў асобныя карты для Геаграфічнага атласа настаўніка.

       Узнагароджаны Граматай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2016 г.).

        Адказны арганізатар цэнтралізаванага тэставання ў БДУ (2013-2015 гг.).

        У 2003-2011 гг. удзельнік палявой экспедыцыі па маніторынгу стану возера Лукомскае - ахаладжальніка Лукомльскай ДРЭС. У 2003-2017 гг. сувыканаўца 7 галіновых навукова-даследчых работ.

        Прайшоў навуковыя стажыроўкі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Я. Купалы (2012 г.) Расійскім дзяржаўным аграрным універсітэце - Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі ім. К.А. Ціміразева (2013 г.), Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ (2006, 2016, 2017 гг.).

        Тэмы персанальных даследаванняў:

1) Заканамернасці трансфармацыі лімнасістэм пад уплывам цеплавога забруджвання, 2006 (дыпломная работа);

2) Заканамернасці фарміравання азёрных адкладаў Беларусі ў познеледавікоўі і галацэне, 2007 (магістарская дысертацыя);

3) Азёрны седыментагенэз галацэна Беларусі, 2014 (кандыдацкая дысертацыя).

        У 2017-2018 навучальным годзе праводзіць заняткі па наступных дысцыплінах: лекцыі - «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю» (факультатыўны), «Водна- і цеплабалансавые разлікі» (спецыяльны), «Фізічная геаграфія мацерыкоў» (асноўны), «Агульная тапаніміка» (факультатыўны).

      За апошнія 10 гадоў вёў заняткі па прадметах «Палеагеаграфія», «Эвалюцыйная геаграфія» «Геаграфія Сусветнага акіяна (фізічная)», «Праблемы сучаснай геаграфіі», «Методыка выкладання геаграфічных дысцыплін», «Геахраналагічныя метады даследавання», «Фізічная геаграфія Свету», «Геасістэмные змены і ўстойлівасць біясферы», «Краіназнаўства», «Глабальная экалогія», «Рацыянальнае выкарыстанне біялагічных рэсурсаў», курыраваў педагагічную, комплексную міжрэгіянальную практыкі, палявую геабатанічную практыку на геастацыанары «Заходняя Бярэзіна».

        Кіраўнік Школы географаў, краязнаўцаў і геолагаў геаграфічнага факультэта БДУ (з 2016 г.).

       Эксперт конкурсу Belarus Science and Engineering Fair (з 2015 г.).

        Аўтар 86 навуковых работ, у тым ліку сааўтар 1 навуковай манаграфіі і 2 вучэбна-метадычных практыкумаў.

                                                                      Сфера навуковых інтарэсаў

          Рэгіянальная фізічная геаграфія, возеразнаўства, цеплавы рэжым азёр, цеплавое забруджванне, палеалімналогія, палеагеаграфія галацэна, геатапанімічная індыкацыя асваення і трансфармацыі тэрыторый, распрацоўка сучасных адукацыйных тэхналогій, прыватная дыдактыка, арганізацыйна-метадычныя падыходы да стварэння інтэрактыўнага адукацыйнага асяроддзя, дзейнасныя прыёмы прафесійнага навучання, прафесійная арыентацыя дарослых.

           Падтрымлівае навуковыя сувязі з калегамі з ЗША, Германіі, Аўстрыі, ААЭ, Казахстана, Азербайджана, Украіны, Эстоніі, Расіі.

                                                                         Навучальныя курсы

Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю

Водна- і цеплабалансавыя разлікі

                                                              Навучальна-метадычныя дапаможнікі

  1. Фізічная геаграфія Свету. Паўночная Амерыка: практыкум для студэнтаў спецыяльнасці 1-31 02 01 Геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць) геагр. фак. / Склад.: А.Г. Кальмакова, Я.А. Казлоў. – Мінск: БДУ, 2012. – 38 с.
  2. Фізічная геаграфія мацерыкоў. Паўночная і Сярэдняя Еўропа. Еўрапейскае Міжземнамор’е: практыкум для студэнтаў геаграфічнага факультэта спецыяльнасцей 1-31 02 01 «Геаграфія», 1-33 01 02 «Геаэкалогія» / Склад.: А.Г. Кальмакова, Я.А. Казлоў. – Мінск: БДУ, 2013. – 54 с.

                                                                  Кантактная інфармацыя

адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Ленінградская, 16, к. 320

тэл. служ.: (+375-17) 209-54-92

e-mail: kozlovea@bsu.by

)
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.