Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Кальмакова Алена Генадзеўна

Кальмакова Алена Генадзьеўна

загадчык кафедры фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт

Нарадзілася ў г. Вілейцы Мінскай вобласці. Скончыла з залатым медалём сш №4 (цяпер гімназія № 2). У 1996 годзе паступіла на геаграфічны факультэт БДУ. Вучылася на кафедры агульнага землязнаўства па спецыялізацыі «гідралогія», з'яўлялася лаўрэатам імянной стыпендыі. У 2001 годзе скончыла навучанне і паступіла ў вочную аспірантуру БДУ. У аспірантуры прайшла стажыроўкі за мяжой: у Упсальскім ўніверсітэце (Швецыя, 2001, 2004) і Віленскім (Літва, 2002). У 2006 г. абараніла кандыдацкую дыссертацыю на тэму «Антрапагенныя змены сцёку раствораных рэчываў рэк басейна Нёмана (у межах Беларусі)» па спецыяльнасці 25.00.23 - "Фізічная геаграфія, біягеаграфія, геаграфія глебаў і геахімія ландшафтаў».

У 2005-2006 гг. працавала выкладчыкам на кафедры фізічнай геаграфіі факультета прыродазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка. З 2006 года працуе на кафедры фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій геаграфічнага факультэта БДУ (у 2006-2012 гг. – старэйшым выкладчыкам, з 2013 г. – дацэнтам, з 30.06.2017 г. – загадчыкам кафедры). У 2011-2012 гг. прайшла стажыроўкі ў міжнародным навучальным цэнтры СIНАДКA (Ізраіль). У 2014 годзе прысвоена вучонае званне «дацэнт» па спецыяльнасці «Геаграфія».

З'яўляецца вядучым спецыялістам у галіне фізічнай геаграфіі. За час працы ў БДУ ёй распрацаваны лекцыйныя курсы па 8 вучэбных дысцыплінах: «Фізічная геаграфія мацерыкоў», «Палеагеаграфія», «Біягеаграфія з асновамі экалогіі», «Геасiстэмныя змены і ўстойлівасць біясферы», «Бiягеацыналогiя», «Біяразнастайнасць геасістэм і метады біяіндыкацыі», «Біягеаграфія водных экасістэм», «Прыродная спадчына». З'яўляецца аўтарам шэрагу навучальных праграм, у тым ліку тыпавых праграм па дысцыпліне «Фізічная геаграфія мацерыкоў» для ўстаноў вышэйшай адукацыі. Прымала ўдзел у якасці выканаўцы ў 6 НДР.

За час працы ў БДУ апублікавала 170 навуковых і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку 12 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў (10 з грыфам МА), 4 навуковых манаграфіі, 12 вучэбна-метадычных дапаможнікаў (7 з грыфам МА). З'яўляецца аўтарам спецыяльнага зместу 8 насценных фізічных і тэматычных карт для ВНУ.

Надае значную ўвагу інтэграцыі навукі і адукацыі. З'яўляецца аўтарам падручнікаў па фізічнай геаграфіі для 6, 7, 8 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў РБ. Аўтар спецыяльнага зместу школьных атласаў і контурных карт, аўтар сшыткаў для практычных работ і рабочых сшыткаў для 6 і 7 класаў. З'яўляецца распрацоўшчыкам спецыяльнага зместу 8 фізічных і тэматычных насценных карт для устаноў сярэдняй адукацыі.

Удзельнічае ў рабоце Навукова-метадычнай рады Міністэрства адукацыі ў секцыі "Геаграфія-картаграфія». Прымала ўдзел у якасці распрацоўніка і члена журы этапаў Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Геаграфія". З'яўляецца аўтарам спецыяльнага зместу серыі фізічных карт «Геаграфічнага атласа настаўнiка» для устаноў сярэдняй адукацыі. Актыўна ўдзельнічае ў курсах павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў, вядзе прафарыентацыйную работу сярод вучняў.

Галіна навуковых інтарэсаў: фізічная геаграфія, методыка выкладання геаграфii, гідралогія і гидрохимия, біягеаграфія.

Навучальныя дысцыпліны:

1. фізічная геаграфія мацерыкоў (НМК, Прэзентацыі лекцый);

2. прыродная спадчына (НМК, Прэзентацыі лекцый)

Навучальныя практыкі:

1. педагагічная;

2. палявая геабатанічная.

Кантактная інфармацыя:

220030, г. Мінск, вул. Ленінградская 16, каб. 320;

тэл. +375 17 209 54 92; факс. +375 17 209 50 15;

e-mail: a_kalm@mail.ru

Профіль у Google Scholar

 http://scholar.google.com/citations?user=UT3fQrYAAAAJ&hl=ru

)
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.