Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Самахвал Віктар Васільевіч
Дырэктар
Самахвал Віктар Васільевіч
02.10.1942
Нарадзіўся ў в. Заполье Клецкага раёна Мінскай воболасці.
 
1959-1964
Вучоба ў БДУ імя У.І. Леніна, фізічны факультэт.
 
1971
Абарона кандыдацкай дысертацыі.
 
1975
Наданне вучонага звання дацэнта.
 
2001
Абарона доктарскай дысертацыі 
 
У БДУ працуе з 1964 года.
Працаваў на выкладчыцкіх пасадах, з 1973 па 1983 гг. – намеснік дэкана хімічнага факультэта па вучэбнай рабоце. З 1991 г. працаваў начальнікам вучэбна-метадычнага ўпраўлення БДУ, з 2004 года – прарэктарам па вучэбнай рабоце. Праводзіў вялікую арганізацыйную і метадычную работу па распрацоўцы новых вучэбных планаў для ўніверсітэта. Пад яго кіраўніцтвам укаранёны ў практыку новыя тэхналогіі планавання і арганізацыі навучальнага працэсу.
За ўвесь перыяд работы Віктар Васільевіч не пакідаў педагагічнай дзейнасці. Ім распрацаваны і выкладаюцца на высокім узроўні курсы па фізічнай хіміі цвёрдага цела. Спіс навуковых прац уключае больш за 130 найменняў.
Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, неаднаразова ўзнагароджваўся кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і БДУ. Выдатнік адукацыі.
У 2010 г. за шматгадовую і добрасумленную працу ў БДУ і вялікі асабісты ўклад у арганізацыю і забеспячэнне навучальнага працэсу Самахвал В.В. узнагароджаны Ганаровым званнем «Заслужаны работнік БДУ».
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.