Рус Бел Eng De Ch Es Ar
Беларускі гістарычны часопіс

«Беларускі гістарычны часопіс» сёння

 

«Беларускі гістарычны часопіс» – беларускі навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс.

Заснаваны ў 1993 годзе. Спярша выдаваўся 4 разы на год. З 2002 года ўваходзіць у склад выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». З ліпеня 2003 года выходзіць штомесяц. Змяшчае матэрыялы па палітычнай, эканамічнай, аграрнай, ваеннай, канфесіянальнай гісторыі, гісторыі палітычных партыяў і рухаў, па праблемах палітычнага і грамадскага жыцця, гістарычнай інфарматыкі і інш., якія дапамагаюць навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам і студэнтам больш дакладна арыентавацца ў розных поглядах на праблемы гістарычнай навукі, адукацыі і выхавання моладзі.

Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1221 ад 8 лютага 2010 г.

ISSN 1993-1999.

У адпаведнасці з загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2005 г. № 101 «Беларускі гістарычны часопіс» уключаны ў Пералік навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных і юрыдычных навуках, а таксама па мастацтвазнаўстве і культуралогіі.

 

Больш падрабязную інфармацыю пра часопіс можна знайсці на сайце выдавецтва "Пачатковая школа". 

Заснавальнікі

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»,

Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»,

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

 

Падпіска

Індэксы:

- для індывідуальнай падпіскі – 74830,

- для ведамаснай – 748302.

Галоўны рэдактар Максім Навумавіч Гальпяровіч

 

Рэдакцыйная калегія

 

Канстанцін Бандарэнка, Сымон Барыс, Петр Брыгадзін, Рыгор Васілевіч, Вячаслаў Даніловіч, Валерый Жук, Мікалай Забаўскі, Віктар Іўчанкаў, Аляксандр Каваленя, Міхаіл Касцюк, Уладзімір Клюня,

Веньямін Космач, Уладзімір Кошалеў, Васіль Кушнер,

Надзея Кушнер, Уладзімір Ладысеў, Рыгор Лазько,

Аляксандр Лакотка, Аляксей Літвін, Анатоль Люты, Вольга Ляўко, Ігар Марзалюк, Наталля Матусевіч, Аляксандр Радзькоў, Аркадзь Русецкі, Аляксандр Смолік, Сяргей Ходзін, Мечыслаў Часноўскі, Алег Яноўскі, Эдмунд Ярмусік

Контакты

 

Адрас рэдакцыі: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1.

Тэлефоны: +375-29-569-83-95 (МТС),

+375-29-655-67-11 (Velcom).

http://aiv.by; e-mail: bhc.redaktor@tut.by